Новости проекта
Поздравляем с началом учебного года!
Голосование
Как Вам новый сайт?
Всего 43 человека

Вітаміны на вашым столе

Дата: 11 февраля в 17:13, Обновлено 14 февраля в 13:56

Вітаміны на вашым стале

Па думках спецыялістаў – дыетолагаў спажыванне самай распаўсюджаннай і любімай садавіны і гародніны з большай верагоднасцю дапаможа зберагчы нам здароўе, а        багатыя вітамінамі прадукты з поспехам заменяць дарагія медыцынскія прэпараты.

  1. Яблыкі – зніжаюць узровень халестэрыну і садзейнічаюць хуткаму страваванню.
  2.  Лімоны -  умацоўваюць злучальную тканку і косную структуру, дзякуючы вітаміну С,  павышаюць супраціўленне арганізму, абараняюць ад розных інфекцый.
  3.  Бананы – карысныя для стрававання, засцерагаюць сценкі страўніка ад шкоднага ўздзеяння вострай і саленай ежы. Сярод аматараў бананаў рэдка сустракаюцца захворванні язвы страўніка.
  4.   Бабы – зніжаюць узровень халестэрыну, нармалізуюць утрыманне цукру ў крыві і ў пэўнай ступені перашкаджаюць утварэнню рака прадстальнай  залозы і грудзей.
  5.  Каляровая капуста -  рэкамендавана жадаючым скінуць вагу, выводзіць шлакі і зніжае ўзровень халестэрыну.
  6.  Клубніцы – багатыя вітамінам С і клятчаткай, якія нейтралізуюць частку вірусаў, якія трапляюць у арганізм чалавека.
  7.  Морква – утрымлівае вітамін А, вельмі карысна для зроку, павялічвае працаздольнасць сэрца.
  8.  Бульба – багата каліем, які памяншае верагоднасць утварэння запаленчых працесаў і супакойвае дзейнасць кішэчніка, з'яўляецца важным элементам дыетычнага харчавання.
  9.  Часнок – прыродны антыбіотык, паніжае узровень халестэрыну, з'яўляецца натуральным прафілактычным сродкам і лекам супраць сасудных захворванняў.
  10.  Грэйпфрут – зніжае ціск і узровень халестэрыну.
  11.  Салодкі перац – багаты вітамінам С.  З'яўляецца эфектыўным сродкам супраць прастуды, астмы, бранхіту, склярозу.
  12.  Цыбуля – змяшчае мноства неабходных для арганізма пажыўных рэчываў. Мае разнае вонкавае прымяненне, напрыклад, у якасці кампрэсу пры прастудзе, ангіне, бранхіце.
  13.  Сліва – аказвае бактэрыцыйнае дзеянне, здольнічае страваванню.

Фарміраванне правільнай паставы

і прафілактыка яе парушэнняў

Памятка для бацькоў.

Што такое  добрая  пастава?

Гэта і прыгажосць, і сабранасць, і падцягнутасць. Пры правільнай паставе ў дзіцяці ледзь прыпаднята галава, грудзіна злегку выгнута наперад, спіна прамая, жывот падцягнуты, ногі роўныя, не сагнутыя ў каленях.

        Калі чалавек нараджаецца, у яго яшчэ няма ніякай паставы. Яна фарміруецца паступова, па меры росту арганізма, і чым ранней пачаць аб ей клапаціцца, тым лягчэй пазбегнуць з'яўлення розных недахопаў.

  • Прыглядзіцеся ўважліва да свайго дзіцяці, як яно сядзіць за сталом, каля тэлевізара, стаіць, ходзіць.
  •  Пастаянна сачыце за пасадкай дзіцяці ў час ежы, заняткаў, гульняў. Вышыня стула павінна быць такой, каб ногі свабодна стаялі на падлозе, сагнутыя ў каленях пад прамым вуглом. Стол павінен быць вышэй локця стаячага побач дзіцяці на 2-3 см
  •  Не пакідайце без ўвагі позу дзіцяці ў час чытання. Чытаць трэба седзячы, трымаючы кнігу над сталом у нахіленым становішчы.
  •  Сачыце за асвятленнем рабочага месца. Свет павінен падаць з левага боку. Адлегласць да кнігі або сшытка – не менш 30 см.
  •  Прывучайце дзяцей спаць на спіне. Не рэкамендуецца спаць на вельмі мяккай пасцелі і вялікай падушцы.
  •  Звяртайце ўвагу фізічнай культуры і спорту. Вельмі карысныя такія віды спорту, як плаванне, катанне на лыжах, каньках, баскетбол, валейбол і іншыя.
  •  Апранайце дзяцей па сезону, не кутайце. Адзенне не павінна перашкаджаць рухам.
  •  Уключайце ў рацыен харчавання малочна – кіслыя прадукты, бялкі і  вітаміны, якія спрыяюць росту і замацаванню косна – звязкавага аппарату.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.